Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

04.06.2020

НАН Беларусі і РАН правядуць канферэнцыю па каранавіруснай інфекцыі

110 чэрвеня 2020 года ў 14:00 (Мінск, пр. Незалежнасці, 66, аўд. 216) адбудзецца Міжнародная відэаканферэнцыя НАН Беларусі і Расійскай акадэміі навук на тэму «Каранавірусная інфекцыя: фундаментальныя, клінічныя і эпідэміялагічныя аспекты. Сацыяльна-эканамічныя выклікі ахове здароўя».

Ад НАН Беларусі ў мерапрыемстве прымуць удзел кіраўнікі навуковых устаноў: Інстытута біяарганічнай хіміі, Інстытута фізіка-арганічнай хіміі, Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі. Плануецца, што з расійскага боку выступяць кіраўнікі вядучых медыцынскіх устаноў Расіі: Нацыянальнага медыцынскага даследчага цэнтра імя У.А. Алмазава, Інстытута грамадскага здароўя імя Ф.Ф. Эрысмана, Вышэйшай школы арганізацыі і кіравання аховай здароўя, Інстытута медыцынскай паразіталогіі, трапічных і трансмісіўных захворванняў імя Я.І. Марцыноўскага і інш.