Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

29.06.2020

Прадстаўнікам арганізацый НАН Беларусі ўручылі ўзнагароды да Дня вынаходніка і рацыяналізатара

26 чэрвеня 2020 г. напярэдадні Дня вынаходніка і рацыяналізатара ў Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання вучоных-вынаходнікаў. Цырымонію ўзнагароджання ад імя Старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь узначаліў генеральны дырэктар Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці Уладзімір Рабаволаў, які зачытаў віншаванні з прафесійным святам ад намесніка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Юрыя Назарава і Старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Аляксандра Шуміліна.

Сярод узнагароджаных і прадстаўнікі НАН Беларусі. Граматамі Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь узнагароджаны:

  • першы намеснік дырэктара, намеснік дырэктара па навуцы дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут парашковай металургіі імя акадэміка А.У. Романа» Вадзім Віктаравіч Савіч – за забеспячэнне стварэння і развіцця інавацыйных і высокатэхналагічных вытворчасцей у ходзе выканання Дзяржаўных тэхнічных праграм, асабісты ўнёсак у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў у галіне цеплатэхнікі і парашковай металургіі;
  • загадчык навукова-даследчай лабараторыі капілярна-порыстых матэрыялаў дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут парашковай металургіі імя акадэміка А.У. Романа» Віктар Васільевіч Мазюк – за распрацоўку новых відаў тэхнікі і тэхналогій, накапленне новых ведаў шляхам правядзення фундаментальных даследаванняў, асабісты ўнёсак у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў у галіне цеплатэхнікі і парашковай металургіі.
  • За плённую дзейнасць у сферы інтэлектуальнай уласнасці і ў сувязі з Днём вынаходніка і рацыяналізатара Граматай Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці ўзнагароджаны:

  • загадчык лабараторыі фотахіміі і электрахіміі Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Валянціна Канстанцінаўна Круцько;
  • загадчык лабараторыі «Матэрыялы і тэхналогіі ВК-устройстваў» Інстытута хіміі новых матэрыялаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр Анатольевіч Мураўскі.
  • Па інфармацыі НЦІУ