Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

03.09.2020

Аб аб’яўленні конкурсу навукова-даследчых і вопытна-канструктарскіх работ

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі аб’яўляе конкурс навукова-даследчых і вопытна-канструктарскіх (-тэхналагічных) работ для ўключэння іх у якасці заданняў у галіновыя навукова-тэхнічныя праграмы на 2021–2025 гады, дзяржаўным заказчыкам якіх яна з’яўляецца.

Пералік галіновых навукова-тэхнічных праграм Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па рэалізацыі найбольш важных тэхнічных, эканамічных, сацыяльных і другіх праблем па прыярытэтных напрамках навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці на 2021 – 2025 гады зацверджаны Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі 01.07.2020 па ўзгадненні з Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь.

Назва галіновай навукова-тэхнічнай праграмы Галаўная арганізацыя-выканаўца праграмы
«Інтрадукцыя і інвазіі» на 2021–2025 гады Дзяржаўная навуковая ўстанова «Цэнтральны батанічны сад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», 220012, г. Мінск, вул. Сурганава, 2а, факс: +375-17-284-14-84, E-mail: office@cbg.org.by
«Інавацыйныя тэхналогіі і тэхніка» на 2021–2025 гады Дзяржаўнае навукова-вытворчае аб’яднанне «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па матэрыялазнаўстве», 220072, г. Мінск, вул. П. Броўкі, 19, факс: +375-17-284-15-58, E-mail: ifttpanb@ifttp.bas-net.by
«Дзіцячае і спецыялізаванае харчаванне» на 2021 – 2025 гады Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні», 220037, г. Мінск, вул. Казлова, 29, факс: +375-17-395-39-71, E-mail: info@belproduct.com

Інфармацыю пра мэты і структуру праграм, якія фарміруюцца, пра патрабаванні да матэрыялаў, што падаюцца на конкурс, можна атрымаць у галаўных арганізацыях-выканаўцах адпаведных праграм, а таксама па спасылках ніжэй:

- Перечень ОНТП НАН Беларуси

- ПОСТАНОВЛЕНИЕ Совета Министров № 1326 от 15.09.2010

- ПОСТАНОВЛЕНИЕ Совета Министров № 961от 31.08.2005

- Указ Президента Республики Беларусь №59

- Приказ ГКНТ № 208 от 18.07.2019