18 снежня 2020 г. у 12:00 у актавай зале РУП «Дом прэсы» адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў XVI Нацыянальнага конкурсу «Золотая литера». Рэдакцыя газеты «Навука» стала лаўрэатам у намінацыі «Лепшыя матэрыялы навуковай, навукова-папулярнай тэматыкі». Гэта першая падобная ўзнагарода ў калектыву за ўвесь час правядзення конкурсу.
Асноўная мэта конкурсу – усямернае садзейнічанне развіццю друкаваных сродкаў масавай інфармацыі Рэспублікі Беларусь, актуалізацыя важных тэматычных кірункаў дзейнасці друкаваных СМІ па рэалізацыі дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі.
Нацыянальны конкурс «Золотая литера» праводзіцца для рэспубліканскіх і абласных друкаваных СМІ, інфармацыйных агенцтваў, раённых, гарадскіх, карпаратыўных і шматтыражных друкаваных СМІ, сеткавых выданняў.
Пераможцы конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі і памятнымі знакамі – сімваламі конкурсу «Золотая Литера».
Заснавальнікам конкурсу выступае Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.