Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

13.07.2021

Маладзёжная летняя школа «Sylvan»

18–24 ліпеня 2021 года дзяржаўная навуковая ўстанова «Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» праводзіць Маладзёжную летнюю школу па лясной фітацэналогіі «SYLVAN-2021» на тэрыторыі Нацыянальнага парку «Белавежская пушча» на базе эколага-асветніцкага цэнтра ў в. Войтаў Мост.

Мэта правядзення летняй школы – азнаямленне студэнтаў і магістрантаў біялагічных і лесагаспадарчых спецыяльнасцей з рознымі метадамі даследавання лясных экасістэм, абмен вопытам вядучых спецыялістаў у галіне лясной фітацэналогіі і дэндрахраналогіі з маладымі вучонымі, пашырэнне сувязей паміж Нацыянальнай акадэміяй навук і ВНУ Беларусі.

Праграма летняй школы прадугледжвае правядзенне ўдзельнікамі палявых і камеральных даследаванняў пад кіраўніцтвам спецыялістаў, прадастаўленне вынікаў даследаванняў і даклады вядучых вучоных па напрамках:
- структура і дынаміка дрэвастояў;
- дэндрахраналогія;
- агульная лясная геабатаніка;
- геабатанічнае прафіляванне;
- структура і біяразнастайнасць мёртвай драўніны.

Вынікамі работы летняй школы павінны стаць:
- - павышэнне матывацыі студэнтаў і магістрантаў да навуковай дзейнасці;
- абмен вопытам вядучых вучоных у галіне лясной фітацэналогіі і дэндрахраналогіі з маладымі спецыялістамі;
- развіццё сувязей паміж навуковымі і адукацыйнымі ўстановамі ў галіне біялогіі і лясной гаспадаркі.

Для ўдзелу ў рабоце семінара зарэгістраваліся 16 чалавек з 8 навукова-даследчых устаноў, вышэйшых навучальных устаноў Беларусі і Расіі.

Месца правядзення: НП «Белавежская пушча» (в. Войтаў Мост, Свіслацкі р-н Гродзенскай вобл., Рэспубліка Беларусь).

Тэгi
#школы