Беларусь і Ізраіль будуць пашыраць супрацоўніцтва ў галіне навукі і тэхналогій.
Такія дамоўленасці дасягнутыя 31 жніўня 2021 года падчас перамоў Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміра Гусакова з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Ізраіля ў Рэспубліцы Беларусь Алексам Гольдманам Шайманам. У ходзе сустрэчы было адзначана, што па шэрагу навуковых напрамкаў Беларусь і Ізраіль займаюць перадавыя пазіцыі. Асаблівы акцэнт быў зроблены на неабходнасць аб’яднання намаганняў ізраільскіх і беларускіх арганізацый для рэалізацыі сумесных праектаў у галіне прымянення дакладных тэхналогій у сельскай гаспадарцы, вытворчасці беспілотнай тэхнікі, нанатэхналогій і адытыўных тэхналогій, сонечнай энергетыкі, электратранспарту, водаачысткі і водападрыхтоўкі. Удзельнікі сустрэчы дамовіліся прапрацаваць перспектывы прасоўвання сумесных даследаванняў у галіне медыцыны і глабальных кліматычных змяненняў.
Уладзімір Гусакоў прапанаваў у бліжэйшы час прапрацаваць комплексны праект па паглыбленым даследаванні гісторыка-культурных сувязей беларускага і яўрэйскага народаў і даў адпаведнае даручэнне Аддзяленню гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі. Алекс Гольдман Шайман падтрымаў усе прапановы кіраўніка Акадэміі навук і паведаміў пра намер аказаць максімальнае садзейнічанне з боку Пасольства ва ўсталяванні кантактаў паміж арганізацыямі НАН Беларусі і навуковымі цэнтрамі і вытворцамі навукаёмістай прадукцыі Ізраіля. Плануецца, што ў працяг дасягнутых дамоўленасцей Пасол у бліжэйшы час наведае шэраг арганізацый Акадэміі навук для дэталёвага абмеркавання перспектыўных праектаў для сумеснай рэалізацыі.
У ходзе візіту Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Ізраіля ў Рэспубліцы Беларусь Алекс Гольдман Шайман наведаў выставу НАН Беларусі «Дасягненні айчыннай навукі вытворчасці», на якой азнаёміўся з актуальнымі распрацоўкамі акадэмічных арганізацый па шырокім спектры напрамкаў, якія прымяняюцца як у Беларусі, так і ў іншых краінах.
У цяперашні час НАН Беларусі супрацоўнічае з акадэміямі навук і навуковымі цэнтрамі з 90 краін свету.