Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

03.03.2022

Віншаванне Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміра Гусакова з Днём жанчын

Дарагія жанчыны!
Паважаныя калегі!

Ад імя Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і ад сябе асабіста віншую вас з цудоўным, светлым веснавым святам – Днём жанчын! Сагрэтае цяплом вашых усмешак, прасякнутае настроем радасці і абнаўлення, яно стала сапраўдным сімвалам вясны. У гэты час абуджаецца і пачынае квітнець прырода, нараджаюцца новыя планы і мары.

Іменна пяшчотныя матчыны рукі з дзяцінства дораць нам ласку, накіроўваюць на шлях дабра. Вы – нашы маці, жонкі, сёстры – умееце прабачаць родным і прымаць іх такімі, якія яны ёсць. Умееце любіць і быць побач у цяжкую хвіліну, захоўваць цяпло хатняга ачага, цярпліва несці на сваіх плячах клопат пра блізкіх людзей. Нам належыць вучыцца ў вас мудрасці (жыццёвай і чалавечай), волі і вытрымцы. Ва ўсе часы Жанчына была і застаецца сімвалам жыцця, крыніцай прыгажосці і натхнення. Разумныя, таленавітыя, пяшчотныя, вы смела берацеся за любую, нават самую складаную, справу, раздзяляеце з намі, мужчынамі, адказнасць за будучыню роднай краіны, сям’ю і дзяцей.

Год за годам роля жанчыны ў нашай краіне ўзрастае: многія з вас дабіваюцца значных поспехаў у розных сферах навуковых ведаў. З нядаўняга часу ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі дзейнічае і развіваецца пярвічная арганізацыя Беларускага саюза жанчын. Яна заклікана не толькі аб’яднаць супрацоўніц НАН Беларусі, прыцягнуць увагу да іх праблем, але і выступаць пэўнай сілай у рашэнні агульнадзяржаўных задач, пастаўленых перад айчыннай навукай.

Лаўрэаты многіх прэстыжных навуковых узнагарод і прэмій апошніх гадоў – іменна вучоныя-жанчыны. На апошніх выбарах у снежні 2021 года акадэмікам стала вядомая мікрабіёлаг Эмілія Іванаўна Каламіец. Яе прыклад – арыенцір для маладых жанчын, якія сёння ідуць па навуковым шляху.

Дарагія жанчыны! Дзякуй вам за дабрыню і пяшчоту, працу і цярплівасць. За тое, што іменна вы нярэдка адкрываеце нам сэнс жыцця, з’яўляецеся надзейным паплечнікам ва ўсіх пачынаннях. Ваша любоў, цярпенне і каласальная ўнутраная энергетыка дапамагаюць нам, мужчынам, дасягаць поспеху. Жанчына падобная на вясну: лагоднасцю, прыгажосцю, эмацыянальнасцю, светлымі пачуццямі.

Ад усёй душы жадаю вам шмат шчаслівых момантаў у жыцці, дабрабыту і згоды ў хаце!
Моцнага здароўя, радасці вам і вашым блізкім!
Няхай у душы пануе вясна!

Уладзімір ГУСАКОЎ,
Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі, акадэмік