Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

23.05.2022

У Рэспубліцы Беларусь новае прававое рэгуляванне адміністрацыйнай працэдуры «Атрыманне пасведчання аб акрэдытацыі навуковай арганізацыі»

27 сакавіка 2022 г. увайшла ў сілу пастанова Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ад 21 снежня 2021 г. № 7 «Аб зацвярджэнні рэгламенту адміністрацыйнай працэдуры», якой зацверджаны рэгламент адміністрацыйнай працэдуры «Атрыманне пасведчання аб акрэдытацыі навуковай арганізацыі».

22 мая 2022 г. увайшла ў сілу пастанова Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь ад 27 красавіка 2022 г. № 3/5/1 «Аб змяненні пастановы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь ад 8 верасня 2010 г. № 7/20/2», у якой Інструкцыя аб парадку акрэдытацыі навуковых арганізацый выкладзена ў новай рэдакцыі.

Даведацца больш падрабязна можна па спасылцы: Акрэдытацыя