Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

13.09.2022

Выдавецкі дом «Беларуская навука» ўзнагароджаны Дыпломам першай ступені

Падчас правядзення Маскоўскага міжнароднага кніжнага кірмашу адбылося ўзнагароджанне пераможцаў Міжнароднага конкурсу дзяржаў – удзельніц СНД «Мастацтва кнігі». У ліку пераможцаў – Выдавецкі дом «Беларуская навука».

Дыплом першай ступені ў намінацыі «Мая краіна» ўручаны за кнігу Льва Казлова «Стагоддзі на картах» (2021). У кнізе ўпершыню апісана гісторыя еўрапейскай картаграфіі са старажытных часоў да ХІХ стагоддзя. Выданне багата ілюстраванае, у ім прадстаўлены ўнікальныя архіўныя матэрыялы. Яно вылучаецца высокай якасцю мастацка-тэхнічнага афармлення і паліграфічнага выканання.

Міжнародны конкурс дзяржаў – удзельніц СНД «Мастацтва кнігі» праводзіўся па наступных намінацыях: «Садружнасць», «Мая краіна», «Кніга для дзяцей і юнацтва», «Дыялог культур», «Навука і інавацыі», «Вучэбная літаратура і адукацыя», «Арт-кніга», «Надрукавана ў Садружнасці», «Мастацтва ілюстрацыі», «Гран-пры», «Перамога». Усяго на суд журы было прадстаўлена 77 выданняў з 8 краін СНД: Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, Узбекістана.