Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

20.09.2022

ІПНК юрыдычна пераўтвораны ва Універсітэт НАН Беларусі

ІПНК юрыдычна пераўтвораны ва Універсітэт НАН Беларусі.

Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам у Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў унесены запіс аб дзяржаўнай рэгістрацыі дзяржаўнай установы адукацыі «Універсітэт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» (Універсітэт НАН Беларусі).

Такім чынам, ДУА «Інстытут падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі» канчаткова юрыдычна пераўтвораны ў ДУА «Універсітэт НАН Беларусі», што пацвярджаецца Пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі і Уставам новай юрыдычнай асобы ад 14.09.2022 з рэгістрацыйным нумарам 190326228.

Упершыню ў гісторыі ў структуры НАН Беларусі з’явіўся свой Універсітэт!