Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

11.11.2022

У Інстытуце гісторыі НАН прэзентавалі новы вучэбны дапаможнік па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны

11 лістапада 2022 года ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі адбылася прэзентацыя вучэбна-метадычнага комплексу «Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны)» для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з рускай (беларускай) мовай навучання. Кіраўнік аўтарскага калектыву - акадэмік-сакратар аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі, акадэмік Аляксандр Каваленя.

У прэзентацыі прынялі ўдзел вядучыя навукоўцы-гісторыкі краіны, прадстаўнікі інстытутаў развіцця адукацыі, настаўнікі гісторыі, у тым ліку кіраўнікі вучэбна-метадычных аб'яднанняў. Арганізатары мерапрыемства: Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, навукова-метадычная ўстанова «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

З 1 верасня 2022/2023 навучальнага года вучні 9-га класа вывучаюць вучэбны модуль «Вялікая Айчынная вайна». Адным са складнікаў модуля з'яўляецца вучэбная праграма факультатыўных заняткаў «Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны)». Для рэалізацыі праграмы распрацаваны вучэбна-метадычны комплекс з аднайменнай назвай, які ўключае навучальны дапаможнік, вучэбна-метадычны дапаможнік, хрэстаматыю і атлас.

У рамках прэзентацыі вучэбна-метадычнага комплексу расказалі пра гісторыю стварэння комплексу, пра падыходы да яго выкарыстання ў адукацыйным працэсе, якія дапамогуць фарміраванню каштоўнасна-мэтавых арыентацый навучэнцаў.