Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

14.12.2022

Навукоўцы НАН Беларусі прынялі ўдзел у расійска-беларускім экспертна-медыйным форуме, прысвечаным яднанню народаў Беларусі і Расіі

Навукоўцы НАН Беларусі прынялі ўдзел у расійска-беларускім экспертна-медыйным форуме “Яднанне народаў Беларусі і Расіі: ад агульнага мінулага да агульнай будучыні”.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы, фонд “Гістарычная памяць”, Інстытут гісторыі НАН Беларусі і міжнародная медыягрупа “Расія сёння”. З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуўся першы намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі акадэмік Сяргей Чыжык.

У рамках пленарнага форуму прааналізаваны бягучы стан расійска-беларускага супрацоўніцтва ў галіне захавання гістарычнай памяці, а таксама абмеркаваны магчымасці рэалізацыі сумесных асветніцкіх, выставачных і іншых ініцыятыў у гуманітарнай сферы. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі расійскіх і беларускіх дзяржаўных органаў, навуковых устаноў, вышэйшых навучальных устаноў, архіваў, асветніцкіх арганізацый.

Тэгi
#форумы