На апаратнай нарадзе 6 сакавіка 2023 года нагрудны знак адрознення імя У. М. Ігнатоўскага Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ўручаны Уладзіміру Кульчыцкаму, загадчыку цэнтра мозгу Інстытута фізіялогіі НАН Беларусі, доктару медыцынскіх навук, прафесару, акадэміку.
Высокай узнагароды вядомы вучоны ўдастоены за шматгадовую плённую навуковую дзейнасць, значны асабісты ўклад у развіццё акадэмічнай навукі, высокія дасягненні па ўкараненні вынікаў навуковай дзейнасці і ў сувязі з 75-гадовым юбілеем з дня нараджэння.
Нагрудны знак адрознення імя У. М. Ігнатоўскага Уладзіміру Кульчыцкаму ўручыў першы намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі акадэмік Сяргей Чыжык.