Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

26.04.2023

Магістранты і выпускнікі Універсітэта НАН Беларусі сталі лаўрэатамі Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў

Магістранты і выпускнікі ДУА «Універсітэт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» па традыцыі прынялі ўдзел у штогадовым Рэспубліканскім конкурсе навуковых работ студэнтаў, арганізаваным Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Па выніках конкурсу навуковыя работы нашых удзельнікаў былі высока ацэнены.

Званне лаўрэата за сваю навуковую работу атрымала Някрасава Галіна Мікалаеўна, выпускніца 2022 года спецыяльнасці «Хімія» ў секцыі: «Хімія, хімічная тэхналогія і біятэхналогія, ахова навакольнага асяроддзя. Тэхналогія паліграфічных вытворчасцей» (навуковы кіраўнік Дзічэнка Яраслаў Уладзіміравіч — кандыдат хімічных навук, старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі бялковай інжынерыі ДНУ «Інстытут біяарганічнай хіміі НАН Беларусі»).

Таксама ў секцыі «Хімія, Хімічная тэхналогія і біятэхналогія, ахова навакольнага асяроддзя. Тэхналогія паліграфічных вытворчасцей» удастоены працы:
- 1 катэгорыі: Кацельнікавай Ганны Мікалаеўны, выпускніцы 2022 года спецыяльнасці «Хімія» (навуковы кіраўнік Федасюк Валерый Міхайлавіч — член-карэспандэнт, доктар фізіка-матэматычных навук, генеральны дырэктар ДА «НПЦ НАН Беларусі па матэрыялазнаўстве»); Нікалайчук Вікторыі Віктараўны, выпускніцы 2022 года спецыяльнасці «Хімія» (навуковы кіраўнік Гілеўская Ксенія Сяргееўна — кандыдат хімічных навук, дацэнт, старшы навуковы супрацоўнік ДНУ «Інстытут хіміі новых матэрыялаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»);
- 2 катэгорыі: Панасюк Марыі Ігараўны, выпускніцы 2022 года спецыяльнасці «Хімія» (навуковы кіраўнік Федасюк Валерый Міхайлавіч — член-карэспандэнт, доктар фізіка-матэматычных навук, генеральны дырэктар ДА «НПЦ НАН Беларусі па матэрыялазнаўстве»).

У секцыі «Філасофія, сацыялогія» ўдастоены 2 катэгорыі працы: Нэйман Крысціны Паўлаўны, выпускніцы 2022 года па спецыяльнасці «Сацыялогія» (навуковы кіраўнік Жылінскі Марат Генадзьевіч, кандыдат гістарычных навук, дацэнт, рэктар Універсітэта НАН Беларусі); Ражкова Аляксандра Алегавіча, выпускніка 2022 года па спецыяльнасці «Сацыялогія» (навуковы кіраўнік Шары Ігар Мікалаевіч — кандыдат сацыялагічных навук, загадчык сектара сацыялогіі навукі і навуковых кадраў Цэнтра маніторынгу міграцыі навуковых і навукова-педагагічных кадраў ДНУ «Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі»).

Найлепшыя з пераможцаў конкурсу заахвочваюцца спецыяльным фондам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў і ўключаюцца ў Рэспубліканскі банк даных адоранай моладзі. Віншуем нашых магістрантаў, выпускнікоў і іх навуковых кіраўнікоў!