Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

28.04.2023

Абмеркавана «Дарожная карта» супрацоўніцтва паміж арганізацыямі НАН Беларусі і Карэльскага навуковага цэнтра РАН на 2023–2025 гады

27 красавіка 2023 г. па ініцыятыве Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі ў рамках рэалізацыі «Дарожнай карты» супрацоўніцтва паміж арганізацыямі НАН Беларусі і Карэльскага навуковага цэнтра РАН на 2023–2025 гг. праведзены семінар-нарада ў рэжыме відэаканферэнцсувязі.

Арганізатары: Інстытут эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі, Інстытут прыродакарыстання НАН Беларусі, Інстытут лесу НАН Беларусі і зацікаўленыя арганізацыі Карэльскага навуковага цэнтра РАН.
Адкрыў мерапрыемства і выступіў з прывітальным словам акадэмік-сакратар АБН НАН Беларусі, чл.-кар., д. б. н., прафесар А. Ю. Баранаў. Далей удзельнікаў семінара прывітаў начальнік аддзела міжнароднага супрацоўніцтва Карэльскага навуковага цэнтра РАН П. Пятроў. З беларускага боку было прадстаўлена 6 дакладаў, з карэльскага – 7 дакладаў ад вядучых навуковых устаноў.

У дакладах Інстытута эксперыментальнай батанікі былі разгледжаны наступныя пытанні:
- Беларускі вопыт абмежавання распаўсюджвання інвазійных відаў раслін — баршчэўніку Сасноўскага і сумніка канадскага (чл.-кар., д. б. н., прафесар В. М. Прохараў);
- Вопыт лічбавага картаграфавання расліннасці для вырашэння навукова-практычных задач маніторынгу і прагназавання стану прыродных экасістэм і біялагічных рэсурсаў (к. б. н., дацэнт Д. Г. Грумо);
- Навуковыя асновы і практычнае значэнне вядзення дзяржаўнага кадастру расліннага свету Рэспублікі Беларусь (к. б. н. А. М. Маслоўскі);
- Мадэль аднаўлення садова-паркавай спадчыны Беларусі на прыкладзе канцэпцыі рэвіталізацыі парку гісторыка-культурнага комплексу сядзібы Храптовічаў у аграгарадку Шчорсы (к. б. н., дацэнт І. П. Вазнячук).

Даклад ад Інстытута прыродакарыстання НАН Беларусі быў прысвечаны вывучэнню парніковых газаў балотных экасістэм Беларусі (д. ф.-м. н. С. А. Лысенка); ад Інстытута лесу НАН Беларусі – даследаванню папуляцыйна-генетычнай структуры гаспадарча каштоўных драўняных раслін з мэтай удасканалення стратэгіі аднаўлення і захавання біяразнастайнасці лясоў (чл.-кар., д.б.н. У. Я. Падутаў).

Прадстаўнікамі Карэльскага навуковага цэнтра РАН былі разгледжаны: сітуацыя з інвазійнымі відамі ў Рэспубліцы Карэлія; вопыт маніторынгу глебавых патокаў вуглякіслага газу; лічбавае картаграфаванне наземнага покрыва Усходняй Фенаскандыі; комплекснае даследаванне прадукцыйнасці тайговых лясоў; кліматычны выклік: супраць або за эканоміку; прыродны турызм: сацыяльна-эканамічныя эфекты і інстытуцыйныя абмежаванні; генетычная разнастайнасць паўночных і паўднёвай папуляцый карэльскай бярозы на прыкладзе Карэліі (Расія) і Беларусі, і шляхі яе захавання.

Па выніках нарады было прынята рашэнне актывізаваць работу вучоных па падрыхтоўцы праектаў у рамках конкурсу сумесных беларуска-расійскіх навуковых праектаў «БРФФД-РНФ», праграм Саюзнай дзяржавы і інш. Намечаны канкрэтныя крокі па прыцягненні спецыялістаў з абодвух бакоў у якасці лектараў, дакладчыкаў, а таксама на стажыроўкі. Інстытут эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі па запрашэнні Карэльскага навуковага цэнтра РАН і ў рамках Дагавора аб супрацоўніцтве з Інстытутам біялогіі – адасобленым падраздзяленнем ФГБУН Федэральны даследчы цэнтр «Карэльскі навуковы цэнтр Расійскай акадэміі навук» выступіць суарганізатарам Міжнароднага сімпозіума «Балоты Паўночнай Еўразіі: біясферныя функцыі, разнастайнасць і дынаміка» (25–28 верасня 2023 г., г. Петразаводск, Рэспубліка Карэлія). Прадстаўнікі Карэльскага навуковага цэнтра РАН прымуць удзел у маладзёжнай летняй школе па лясной фітацэналогіі «Sylvan 2023» (15–23 ліпеня 2023 г., в. Войтаў Мост, Гродзенская вобласць, Рэспубліка Беларусь), арганізатарам якой выступіць Інстытут эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі, і іншых навуковых і навукова-тэхнічных мерапрыемствах, запланаваных да правядзення арганізацыямі НАН Беларусі.

Тэгi
#нарады