18 мая 2023 г. у 15.00 Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Універсітэт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» запрашае прыняць удзел у мерапрыемстве, прысвечаным Дню адчыненых дзвярэй, для азнаямлення з пералікам спецыяльнасцей, праграмамі падрыхтоўкі і спецыфікай навучання ў магістратуры Універсітэта НАН Беларусі, навукова-даследчай працай, а таксама ўмовамі пражывання ў інтэрнаце, працай цэнтра фізічнага выхавання.
У мерапрыемстве прымуць удзел студэнты выпускных курсаў устаноў адукацыі, супрацоўнікі навуковых інстытутаў і арганізацый НАН Беларусі, а таксама асобы, зацікаўленыя ў атрыманні паглыбленай вышэйшай адукацыі.
Мерапрыемства пройдзе ва ўпадабаным фармаце і абяцае быць яркім і насычаным.
У рамках Дня адчыненых дзвярэй удзельнікам будуць прапанаваныя:
1) наглядная інфармацыя аб прыёме ў магістратуру, адукацыйных праграмах паглыбленай вышэйшай адукацыі (магістратура), што рэалізуюцца ва Універсітэце, аб арганізацыі адукацыйнага працэсу;
2) інфармацыя аб магчымасцях праходжання стажыровак за мяжой у вядучых міжнародных навуковых цэнтрах і далейшага працягу навучання ў аспірантуры;
3) інфармацыя аб магчымасці працаўладкавання ў навуковыя арганізацыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі;
4) выстаўка навуковых прац студэнтаў, выпускнікоў і работнікаў Універсітэта;
5) відэаролікі аб магчымасці і перспектывах навучання ў магістратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
У гэты дзень госці мерапрыемства змогуць падрабязна пазнаёміцца з асаблівасцямі навучання ва Універсітэце ў вочнай (дзённай) і завочнай формах атрымання адукацыі.
Прадстаўнікі ўстановы адукацыі і прыёмнай камісіі, а таксама магістранты раскажуць абітурыентам аб парадку паступлення, адукацыйным працэсе і далейшым працаўладкаванні выпускнікоў магістратуры.
Удакладніць інфармацыю па Дні адчыненых дзвярэй можна па тэлефонах: 202 16 74; 202 16 75; 202 16 76; +375 29 606 06 30.
Дзень адчыненых дзвярэй адбудзецца 18 мая 2023 г. у 15.00 па адрасе: г. Мінск, вул. Радыяльная, 38б, аўд. 100.