Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

29.05.2023

Удзел у Форуме «Чжунгуаньцунь – 2023»

25 мая ў Пекіне адбылося адкрыццё Форуму «Чжунгуаньцунь – 2023».

З відэазваротам да ўдзельнікаў Форуму выступіў Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі У. Р. Гусакоў, у якім адзначыў, што «за мінулыя гады сумеснымі намаганнямі ўдалося дасягнуць высокіх вынікаў у навукова-тэхнічным супрацоўніцтве па розных напрамках — гэта і новыя крыніцы энергіі, энергазберажэнне, вытворчасць высокатэхналагічнага абсталявання, ахова навакольнага асяроддзя і перапрацоўка рэсурсаў, біямедыцына, інфармацыйныя тэхналогіі, новыя матэрыялы і інш.». Кіраўнік Акадэміі навук выказаў перакананне, што двухбаковае ўзаемадзеянне ў навуковай і інавацыйнай сферах паміж навуковымі арганізацыямі Кітая і Беларусі будзе і далей пашырацца на ўзаемавыгаднай аснове на карысць народаў дзвюх дзяржаў.

26 мая на базе Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі камень» прайшоў паралельны Кітайска-беларускі форум «Чжунгуаньцунь — 2023» на тэму «Інавацыйнае развіццё разумнай вытворчасці». У ходзе адкрыцця першы намеснік Старшыні Прэзідыума НАН С. А. Чыжык зачытаў віншавальны адрас удзельнікам Форуму ад імя Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі У. Р. Гусакова і выступіў з прывітаннем. З дакладам на тэму «Інавацыйныя тэхналогіі і абсталяванне для задач машынабудавання» выступіў дырэктар дзяржаўнай навуковай установы «Фізіка-тэхнічны інстытут НАН Беларусі» В. Г. Залескі.

Тэгi
#форумы