Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

29.06.2023

Дэлегацыя НАН Беларусі прыняла ўдзел у X Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі

На пленарным пасяджэнні X Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі адбылося падпісанне Плана мерапрыемстваў па развіцці навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва НАН Беларусі і Акадэміі навук Рэспублікі Башкартастан (Расійская Федэрацыя) на 2023—2025 гады. Подпісы пад дакументам паставілі Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў і Прэзідэнт Акадэміі навук Рэспублікі Башкартастан Каміль Рамазанаў. Падпісана таксама Дэкларацыя аб уступленні НАН Беларусі ў Міжнародную асацыяцыю «Міждысцыплінарны цэнтр нейтронных даследаванняў». З беларускага боку дакумент падпісаў Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў, з расійскага – прэзідэнт НДЦ «Курчатаўскі інстытут» Міхаіл Кавальчук.

У ходзе наведвання Старшынёй Прэзідыума НАН Беларусі Акадэміі навук Рэспублікі Башкартастан адбыліся перагаворы кіраўнікоў дзвюх акадэмій навук. Дасягнута дамоўленасць актывізацыі ўзаемадзеяння ў перспектыўных напрамках. Уладзімір Гусакоў таксама наведаў Інстытут этналагічных даследаванняў імя Р. Г. Кузеева Уфімскага Федэральнага даследчага Цэнтра РАН, дзе азнаёміўся з экспазіцыяй музея інстытута і пакінуў запіс у кнізе ганаровых гасцей.

У ходзе секцыйных пасяджэнняў X Форуму рэгіёнаў Расіі і Беларусі з дакладамі выступілі: намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Пётр Казакевіч (тэма даклада «Адзіная аграрная палітыка Саюзнай дзяржавы. Прынцыпы фарміравання і развіцця»), галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі Васіль Гурскі (тэма даклада «Роля НАН Беларусі ў выкананні праграм Саюзнай дзяржавы»), генеральны дырэктар АІПІ НАН Беларусі Сяргей Круглікаў (тэма даклада «Развіццё інтэлектуальных тэхналогій і сістэм у Беларусі: тэарэтычны і практычны аспекты»). Даклады выклікалі жывую цікавасць удзельнікаў форуму.

У рамках работы форуму кіраўнікамі навуковых арганізацый НАН Беларусі падпісана каля 10 дагаворных дакументаў аб супрацоўніцтве. Сярод іх — «Дарожная карта супрацоўніцтва» паміж ДНУ «Інстытут прыкладной фізікі НАН Беларусі» і Новасібірскім дзяржаўным тэхнічным універсітэтам на 2023—2025 гг; Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж ДНУ «Інстытут генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі» і Уфімскім федэральным даследчым цэнтрам РАН, Дагавор аб вытворчасці мікробных прэпаратаў паміж ДНУ «Інстытут мікрабіялогіі НАН Беларусі» і групай кампаній «Крафт» (г. Санкт-Пецярбург) і інш.

На шматгаліновай выстаўцы навукоўцы арганізацый НАН Беларусі прадставілі цэлы шэраг навукова-тэхнічных распрацовак. 27 чэрвеня 2023 года Старшыня Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі Валянціна Мацвіенка і старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Качанава наведалі стэнд НАН Беларусі і азнаёміліся з апошнімі распрацоўкамі вучоных. Кластар беспілотнай авіяцыі і кааперацыйная вытворчасць беспілотных авіяцыйных сістэм прадпрыемства НАН Беларусі ЗАТ АТК наведаў намеснік міністра эканамічнага развіцця Расійскай Федэрацыі Вольвач Дзмітрый Валер’евіч.

Тэгi
#форумы