Члены пярвічнай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі павіншавалі працоўныя калектывы і выхаванцаў дзіцячых садкоў № 62, 434, 539 Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з Днём ведаў!
Старшыня гэтай арганізацыі Качурка Ю. В. звярнулася да будучых вучоных з найлепшымі пажаданнямі творчых поспехаў і дасягненняў, атрымання новых цікавых ведаў і ўменняў. Дзеткам былі ўручаны кошыкі з садавіной, выгадаванай РУП «НПЦ НАН Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве» і РУП «Інстытут пладаводства НАН Беларусі».