Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

29.09.2023

Звыш 300 юных удзельнікаў конкурсу Саюзнай дзяржавы «Таленты ХХІ стагоддзя» сталі гасцямі НАН Беларусі

28–29 верасня 2023 г. замежныя ўдзельнікі конкурсу навукова-тэхнічнай творчасці навучэнцаў Саюзнай дзяржавы «Таленты ХХІ стагоддзя» сталі гасцямі арганізацый НАН Беларусі. Дэлегацыі з Данецкай Народнай Рэспублікі, Луганскай Народнай Рэспублікі, Рэспублікі Татарстан, Краснадарскага краю, Мурманскай, Ленінградскай, Разанскай абласцей і многіх іншых рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі наведалі Музей гісторыі НАН Беларусі, археалагічную навукова-музейную экспазіцыю Інстытута гісторыі, пастаянна дзеючую выстаўку «Дасягненні айчыннай навукі — вытворчасці». Усяго на працягу тыдня Акадэмію навук наведалі звыш 300 чалавек. Удзельнікі конкурсу з вялікай цікавасцю пазнаёміліся з гісторыяй НАН Беларусі, даведаліся аб дасягненнях і выніках навуковай дзейнасці вучоных і арганізацый Нацыянальнай акадэміі навук.

Конкурс навукова-тэхнічнай творчасці навучэнцаў Саюзнай дзяржавы «Таленты XXI стагоддзя» праходзіў у Мінску з 24 верасня па 30 верасня 2023 года. Праграма конкурсу прадугледжвала працу навуковых секцый па такіх напрамках, як тэхнічнае канструяванне, электроніка, тэлемеханіка і сувязь, робататэхніка, аўтаматыка і інтэлектуальныя сістэмы, астраномія і касманаўтыка, мультымедыйныя тэхналогіі і інш. У ходзе работы тэматычных секцый удзельнікі публічна абаранялі прадстаўленыя імі даследчыя работы, праекты і мадэлі.