Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

29.11.2023

Адбудзецца круглы стол «Роля і месца спадчыны народнай духоўнай культуры ў сучасным беларускім грамадстве»

Аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пры ўдзеле Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей, Беларускай Праваслаўнай Царквы праводзіць 30 лістапада 2023 г. круглы стол «Роля і месца спадчыны народнай духоўнай культуры ў сучасным беларускім грамадстве». Мэта круглага стала заключаецца ў выяўленні ролі і месца спадчыны народнай духоўнай культуры ў сучасным беларускім грамадстве, раскрыцці шляхоў, механізмаў і формаў захавання і рэпрэзентацыі ўнікальнай поліфаніі беларускай этнаканфесійнай прасторы для ўмацавання духоўнай, культурнай і гуманітарнай бяспекі краіны. Плануецца абмеркаванне наступных праблем: шляхі захавання духоўных і гістарычных каштоўнасцей беларускага народа, гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь у рамках рэалізацыі канвенцый ЮНЕСКА; роля праваслаўя ў фарміраванні духоўнай культуры і культурных традыцый беларускага народа; свабода сумлення і рэлігій у Беларусі як аснова захавання грамадскай стабільнасці і міжканфесійнага міру; тэндэнцыі сакралізацыі культурных сімвалаў; сацыялагічнае вымярэнне святочнай культуры сучаснай Беларусі; праблемы этнакасмалогіі і сучаснага беларускага інтэлектуальнага дыскурсу; рэлігійныя аспекты народнай медыцыны; адлюстраванне народнай духоўнай культуры ў Нацыянальным кінематографе і літаратуры.

Круглы стол адбудзецца па адрасе: г. Мінск, вул. Сурганава 1, корп. 2, каб. 1110, час правядзення 10:00 — 13:00.