Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

11.12.2023

Прэзідыум падвёў вынікі конкурсу на саісканне прэмій Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 2023 года

11 снежня 2023 года на пасяджэнні Прэзідыума НАН Беларусі падведзены вынікі конкурсу на саісканне прэмій Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 2023 года. Вырашана прысудзіць сем прэмій НАН Беларусі.

Прэміі НАН Беларусі 2023 года прысуджаны:
- у галіне фізіка-матэматычных навук — Міхалычаву Аляксандру Барысавічу, старшаму навуковаму супрацоўніку ДНУ «Інстытут фізікі імя Б. І. Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», кандыдату фізіка-матэматычных навук, Уласенка Святлане Уладзіміраўне, старшаму навуковаму супрацоўніку ДНУ «Інстытут фізікі імя Б. І. Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», кандыдату фізіка-матэматычных навук, — за цыкл работ «Квантавыя тэхналогіі для высокаадчувальных вымярэнняў»;
- у галіне фізіка-тэхнічных і тэхнічных навук — Віцязю Пятру Аляксандравічу, начальніку ўпраўлення апарату Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, акадэміку, доктару тэхнічных навук, прафесару, Жывулька Алене Міхайлаўне, старшаму навуковаму супрацоўніку дзяржаўнага навукова-вытворчага аб’яднання «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па матэрыялазнаўстве», кандыдату фізіка-матэматычных навук, Янушкевічу Казіміру Іосіфавічу, галоўнаму навуковаму супрацоўніку дзяржаўнага навукова-вытворчага аб’яднання «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па матэрыялазнаўстве», доктару фізіка-матэматычных навук, — за працу «Фазавыя ператварэнні ў сплавах, якія змяшчаюць рэдказямельныя элементы са структурным, электрычным і магнітным упарадкаваннем, перспектыўных для рэалізацыі ў прыладах мікраэлектронікі»;
- у галіне хімічных навук і навук аб Зямлі — Калінічэнка Алене Мікалаеўне, намесніку дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце — начальніку навукова-вытворчага цэнтра «ХімФармСінтэз» ДНУ «Інстытут біяарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», члену-карэспандэнту, доктару хімічных навук, прафесару, Фарыну Аляксандру Васільевічу, намесніку начальніка Цэнтра па вытворчасці і развіцці — начальніку вытворчага аддзела навукова-вытворчага цэнтра «ХімФармСінтэз» ДНУ «Інстытут біяарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», кандыдату хімічных навук, Бажок Таццяне Станіславаўне, вядучаму навуковаму супрацоўніку навукова-вытворчага цэнтра «ХімФармСінтэз» ДНУ «Інстытут біяарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», кандыдату хімічных навук, — за цыкл работ «Стварэнне інавацыйных проціпухлінных сродкаў на аснове селектыўных інгібітараў пратэінкіназ метадамі in silico дызайну, арганічнага сінтэзу і in vitro скрынінгу»;
– у галіне біялагічных навук — Рупасавай Жанне Аляксандраўне, галоўнаму навуковаму супрацоўніку ДНУ «Цэнтральны батанічны сад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», члену-карэспандэнту, доктару біялагічных навук, прафесару, Рашэтнікаву Уладзіміру Мікалаевічу, загадчыку аддзела ДНУ «Цэнтральны батанічны сад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», акадэміку, доктару біялагічных навук, прафесару, Алешчанкавай Зінаідзе Міхайлаўне, галоўнаму навуковаму супрацоўніку ДНУ «Інстытут мікрабіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», доктару біялагічных навук, прафесару, — за цыкл работ «Навуковыя асновы прымянення экалагічна бяспечных відаў угнаенняў пры стварэнні лакальных аграцэнозаў інтрадукаваных ягадных раслін на рэкультываваных плошчах выпрацаваных тарфянікаў у Беларусі»;
- у галіне медыцынскіх навук — Траццяку Станіславу Іванавічу, загадчыку кафедры ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт», акадэміку, доктару медыцынскіх навук, прафесару, Гаіну Юрыю Міхайлавічу, доктару медыцынскіх навук, прафесару, Багдану Васілю Генрыхавічу, акадэміку-сакратару Аддзялення медыцынскіх навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктару медыцынскіх навук, прафесару, — за працу «Распрацоўка і ўкараненне ў практычную медыцыну новых метадаў хірургічнага лячэння пацыентаў з комплексным выкарыстаннем рэгенератыўных тэхналогій»;
- у галіне гуманітарных і сацыяльных навук — Лакізу Вадзіму Леанідавічу, дырэктару ДНУ «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», кандыдату гістарычных навук, дацэнту, Бараноўскаму Аляксандру Віктаравічу, намесніку дырэктара па навуковай рабоце ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», кандыдату гістарычных навук, Доўнару Аляксандру Барысавічу, загадчыку аддзела ДНУ «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», кандыдату гістарычных навук, дацэнту, — за цыкл работ «Беларусь скрозь прызму рэгіянальнай гісторыі»;
- у галіне аграрных навук — Таранаву Аляксандру Аляксандравічу, дырэктару Рэспубліканскага навукова-вытворчага даччынага ўнітарнага прадпрыемства «Інстытут пладаводства», кандыдату сельскагаспадарчых навук, дацэнту, Палубятку Ільі Генадзьевічу, загадчыку лабараторыі Рэспубліканскага навукова-вытворчага даччынага ўнітарнага прадпрыемства «Інстытут пладаводства», кандыдату сельскагаспадарчых навук, дацэнту, — за цыкл работ «Ацэнка генафонду вішні і чарэшні Рэспубліканскага навукова-вытворчага даччынага ўнітарнага прадпрыемства “Інстытут пладаводства” для стварэння сартоў новага пакалення».
Дыпломы лаўрэатам будуць уручаны ў рамках святкавання Дня беларускай навукі ў студзені 2024 года.

Прэміі НАН Беларусі заснаваны ў 1995 годзе для падтрымкі айчынных вучоных, навуковыя працы якіх атрымалі прызнанне ў Рэспубліцы Беларусь і за яе межамі, аказалі значны ўплыў на выкананне дзяржаўных праграм, спрыялі развіццю інавацыйнай дзейнасці, павышэнню эфектыўнасці эканомікі краіны, забеспячэнню харчовай бяспекі і вырашэнню задач аховы навакольнага асяроддзя і здароўя насельніцтва, а таксама для стымулявання творчай актыўнасці і прафесійнага росту вучоных. З 2017 года конкурсы на саісканне прэмій Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі праводзяцца штогод. Згодна з Палажэннем аб прэміях прысуджаецца 8 прэмій у памеры 35 базавых ставак кожная: у галіне фізіка-матэматычных навук, у галіне інфармацыйных тэхналогій, у галіне фізіка-тэхнічных і тэхнічных навук, у галіне хімічных навук і навук аб Зямлі, у галіне біялагічных навук, у галіне медыцынскіх навук, у галіне гуманітарных і сацыяльных навук, у галіне аграрных навук.

Прэс-служба НАН Беларусі/i>

Тэгi
#прэміі