Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

13.12.2023

Перагаворы кіраўніцтва НАН Беларусі з дэлегацыяй Венесуэлы

12 снежня ў НАН Беларусі ў фармаце відэаканферэнцыі адбыліся перагаворы кіраўніцтва НАН Беларусі на чале з намеснікам Старшыні Прэзідыума Аляксандрам Кільчэўскім з дэлегацыяй Венесуэлы на чале з намеснікам міністра па прымяненні навуковых ведаў Міністэрства народнай улады па навуцы і тэхналогіях Альберта Кінтэра.

Для ўдзелу ў відэаканферэнцыі ў НАН Беларусі прыбылі прадстаўнікі Пасольства Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Рэспубліцы Беларусь на чале з саветнікам-пасланнікам Энры Маетанесам.

У ходзе перагавораў удзельнікамі зроблены прэзентацыі даследчага і інавацыйнага патэнцыялу навуковых арганізацый Беларусі і Венесуэлы. У якасці прыярытэтных для развіцця двухбаковага супрацоўніцтва былі вылучаны наступныя сферы ўзаемадзеяння: бія- і нанатэхналогіі, новыя матэрыялы, нафтахімія, «зялёныя тэхналогіі», харчовая прамысловасць і інш. Дасягнуты дамоўленасці аб падрыхтоўцы і падпісанні Пагаднення аб супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій, прапрацоўцы магчымасці арганізацыі конкурсу сумесных навукова-даследчых праектаў, а таксама аб абмене дэлегацыямі вучоных для вызначэння канкрэтных напрамкаў двухбаковага ўзаемадзеяння.