Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

19.01.2024

У НАН Беларусі адбудзецца ўрачыстае адкрыццё Рэспубліканскай канферэнцыі навучэнцаў «Першы крок у навуку»

24 студзеня 2024 г. у 10.00 у НАН Беларусі (пр. Незалежнасці, 66, Вялікая канферэнц-зала) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё Рэспубліканскай канферэнцыі навучэнцаў «Першы крок у навуку». У яе рабоце прымуць удзел больш за 200 старшакласнікаў, а таксама іх педагогаў і настаўнікаў з усіх абласцей і рэгіёнаў Беларусі. У такім фармаце форум праводзіцца ўпершыню. Арганізатар мерапрыемства — Савет маладых вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. На пленарным пасяджэнні маладымі вучонымі НАН Беларусі будуць прадстаўлены даклады аб перспектыўных напрамках развіцця айчыннай і замежнай навукі, належных практыках работы ў навуковых арганізацыях. Удзельнікі канферэнцыі змогуць азнаёміцца з выставай навукова-тэхнічных распрацовак маладых вучоных Акадэміі навук (пачатак работы – з 9.00), наведаць інстытуты Акадэміі навук. На 10 секцыйных пасяджэннях па розных напрамках навукі эксперты вызначаць найлепшых дакладчыкаў.

Тэгi
#анонсы