Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

23.01.2024

У Інстытуце філасофіі НАН Беларусі пройдзе ўзнагароджанне пераможцаў Рэспубліканскай алімпіяды па філасофіі – 2023

25 студзеня 2024 г. у 14.00 Інстытут філасофіі НАН Беларусі (г. Мінск, вул. Сурганава д. 1, корп. 2, к. 302) праводзіць узнагароджанне пераможцаў Рэспубліканскай алімпіяды па філасофіі – 2023 для старшакласнікаў з міжнародным удзелам. Цырымонія ўзнагароджання арганізавана ў рамках мерапрыемстваў Года якасці і прымеркавана да Дня беларускай навукі.

У алімпіядзе, арганізаванай сумесна з факультэтам філасофіі і сацыяльных навук Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Беларускім філасофскім таварыствам, прыняло ўдзел больш за дзвесце старшакласнікаў з Беларусі, Расіі, Турцыі, Узбекістана, Кыргызстана, конкурс праводзіўся ў дзвюх катэгорыях — работы на беларускай і рускай мовах, работы на англійскай мове. Удзельнікі конкурсу пісалі эсэ на падставе аднаго з прапанаваных фрагментаў філасофскіх тэкстаў, аўтары найлепшых работ удзельнічалі ў вусным абмеркаванні ў фармаце відэаканферэнцыі.

У цырымоніі ўзнагароджання прымуць удзел пераможцы, прызёры і ўдзельнікі алімпіяды, узнагароджанне пройдзе ў вочна-дыстанцыйным фармаце.