Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

01.02.2024

Адбыўся Агульны сход Савета маладых вучоных НАН Беларусі

31 студзеня 2024 г. адбыўся Агульны сход Савета маладых вучоных НАН Беларусі. У ходзе работы была заслухана і зацверджана справаздача аб рабоце Савета за 2023 г., а таксама абмеркаваны планы на 2024 г. і пытанні арганізацыі выставы-конкурсу «100 інавацый маладых вучоных». Асобна было разгледжана пытанне работы з моладдзю ў Інстытуце мяса-малочнай прамысловасці як адзін з удалых прыкладаў такой дзейнасці. У выніку шэраг маладых вучоных быў адзначаны ўзнагародамі НАН Беларусі, Аб’яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў НАН Беларусі і Савета маладых вучоных Акадэміі навук.