Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

06.02.2024

Вынікі праведзенага 05.02.2024 адкрытага конкурсу па выбары выканаўцаў праектаў у рамках мерапрыемстваў дзяржаўных праграм

У адпаведнасці з пратаколам № 1 ад 5 лютага 2024 г. пасяджэння конкурснай камісіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па выбары выканаўцаў мерапрыемстваў дзяржаўных праграм вызначаны выканаўцы праектаў:

Адкрытае акцыянернае таварыства «Мінскі НДІ радыёматэрыялаў» па праекце «Распрацаваць і асвоіць вытворчасць ЗВЧ маналітнай інтэгральнай схемы (МІС) атэнюатара з лічбавым кіраваннем для прымянення ў складзе прыёма-перадаючых трактаў радыёлакацыйных сістэм»;

Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па земляробстве» па праекце «Сфарміраваць мэтавыя прыкметныя калекцыі збожжавых, зернебабовых, крупяных і алейных раслін па біяхімічных паказчыках для выкарыстання ў селекцыі»;

Рэспубліканскае навуковае даччынае ўнітарнае прадпрыемства «Інстытут глебазнаўства і аграхіміі» па праектах:
65.24. «Навуковае абгрунтаванне метадалогіі эколага-эканамічнай ацэнкі забруджаных радыенуклідамі сельскагаспадарчых зямель»;
65.35. «Распрацаваць рэкамендацыі па вядзенні сельскагаспадарчай вытворчасці на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання Рэспублікі Беларусь на 2026–2030 гады».