19 сакавіка 2024 г. дырэктар Інстытута філасофіі НАН Беларусі Анатоль Лазарэвіч і дырэктар Нацыянальнага Інстытута сацыяльнага развіцця Кітайскай Акадэміі грамадскіх навук Чжан І падпісалі Дагавор аб супрацоўніцтве, які працягнуў міжакадэмічныя кантакты паміж інстытутамі, устаноўленыя ў 2018 годзе. Бакі вылучылі асноўныя напрамкі супрацоўніцтва, сярод якіх сумесныя навуковыя і выдавецкія праекты, арганізацыя канферэнцый і круглых сталоў, падрыхтоўка навуковых кадраў, а таксама ўсебаковае прасоўванне беларуска-кітайскага навуковага дыялогу.
Мерапрыемства адбылося ў рамках візіту дырэктара Інстытута філасофіі НАН Беларусі ў Нацыянальны інстытут сацыяльнага развіцця КАГН з мэтай удзелу ў міжнародным навуковым форуме «Дэмакратыя: агульныя каштоўнасці для ўсяго чалавецтва», арганізаваным Кітайскай Акадэміяй грамадскіх навук.