Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

26.04.2024

Дэлегацыя НАН Беларусі прыняла ўдзел у рабоце VII Усебеларускага народнага сходу

Час выбраў нас! Дэлегацыя НАН Беларусі пад кіраўніцтвам Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміра Гусакова 24-25 красавіка 2024 года прыняла ўдзел у рабоце VII Усебеларускага народнага сходу. У складзе дэлегацыі – прадстаўнікі Прэзідыума, кіраўнікі навуковых арганізацый, якія дабіліся поспехаў у сваіх напрамках дзейнасці, карыстаюцца заслужаным аўтарытэтам у калектывах і займаюць актыўную грамадзянскую пазіцыю. Сярод прадстаўнікоў НАН Беларусі – і першы касманаўт, Герой Беларусі Марына Васілеўская.

VII Усебеларускі народны сход стаў сёмым па ліку, але першым у прынцыпова новым – канстытуцыйным – статусе. Гэты найвышэйшы прадстаўнічы орган народаўладдзя Рэспублікі Беларусь будзе вызначаць стратэгічныя напрамкі развіцця грамадства і дзяржавы, забяспечваць непахіснасць канстытуцыйнага ладу, пераемнасць пакаленняў і грамадзянскую згоду.

Найважнейшая грамадска-палітычная падзея аб'яднала амаль 1,2 тысячы дэлегатаў - прадстаўнікоў усіх слаёў насельніцтва і сфер дзейнасці, вызначыла вектар развіцця краіны на найбліжэйшую будучыню, расставіла акцэнты і паставіла задачы для эканомікі і грамадства.

У першы дзень VII Усебеларускага народнага сходу: - Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка абраны старшынёй VII Усебеларускага народнага сходу; - Аляксандр Косінец абраны на пасаду намесніка старшыні УНС; - аднагалосна абраны Прэзідыум УНС у складзе 13 чалавек, чые кандыдатуры былі ўключаны ў бюлетэні для тайнага галасавання.

У другі дзень пасяджэння дэлегаты зацвердзілі Ваенную дактрыну і Канцэпцыю нацыянальнай бяспекі. Гэта - асноватворныя дакументы, якія рэгламентуюць падыходы дзяржавы да забеспячэння ўласнай бяспекі ў розных сферах з улікам геапалітычных змяненняў у свеце, прымяненне ваеннай сілы ў рамках рэагавання на наяўныя выклікі і пагрозы.

Як адзначыў, выступаючы на пасяджэнні VII Усебеларускага народнага сходу, акадэмік-сакратар Аддзялення біялагічных навук НАН Беларусі Алег Баранаў, праект Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі мае дакладнае навуковае абгрунтаванне. «Важна адзначыць, што ўсе новыя палажэнні канцэпцыі маюць дакладнае навуковае абгрунтаванне. Усе пытанні былі намі апрабаваны і цяпер даюць канкрэтныя практычныя вынікі, - сказаў Алег Баранаў. - Напрыклад, гэта тычыцца процідзеяння распаўсюджванню чужародных для нашай краіны інвазійных відаў раслін, жывёл і мікраарганізмаў, якія здольныя змяняць нават цэлыя экасістэмы. Тут як ніколі важны комплексны падыход - ад арганізацыі санітарнага кантролю на пагранічных тэрыторыях да культуры землекарыстання ў кожнай хатняй гаспадарцы і на прадпрыемствах аграрна-прамысловага сектара. І канцэпцыя ў гэтым кантэксце дае дакладнае разуменне, што рабіць, для чаго і з якой мэтай».

Тэгi
#сход