Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

29.04.2024

Абноўлена Дошка гонару Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

29 красавіка 2024 года адбылося ўрачыстае адкрыццё абноўленай Дошкі гонару Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў, намеснікі Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі, акадэмікі-сакратары Аддзяленняў НАН Беларусі, кіраўнікі і супрацоўнікі арганізацый, занесеных на Дошку гонару.

Як было адзначана на адкрыцці, у конкурсе для занясення на Дошку гонару прынялі ўдзел 17 арганізацый Акадэміі навук. Сярод іх — 15 навуковых арганізацый, 2 арганізацыі вытворчай сферы. У працэсе сур’ёзнага абмеркавання і патрабавальнага адбору Бюро Прэзідыума прыняло рашэнне прызнаць найлепшымі па сукупнасці дасягнутых паказчыкаў і занесці на Дошку гонару Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па выніках працы за 2023 г. 9 арганізацый: 8 арганізацый у катэгорыі «навуковыя арганізацыі»; 1 арганізацыю вытворчай сферы. Гэта — калектывы арганізацый НАН Беларусі, якія ў 2023 годзе дасягнулі найлепшых вынікаў у навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай, вытворчай і сацыяльнай дзейнасці, якія забяспечылі высокія паказчыкі працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны, аховы працы і тэхнікі бяспекі.

Спіс арганізацый, занесеных на Дошку гонару НАН Беларусі

у катэгорыі «навуковыя арганізацыі»:

дзяржаўная навуковая ўстанова «Інстытут фізікі імя Б. І. Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»;

дзяржаўная навуковая ўстанова «Фізіка-тэхнічны інстытут Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»;

дзяржаўная навуковая ўстанова «Інстытут фізіка-арганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»;

дзяржаўная навуковая ўстанова «Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»;

дзяржаўная навуковая ўстанова «Інстытут радыебіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»;

дзяржаўная навуковая ўстанова «Інстытут эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»;

дзяржаўная навуковая ўстанова «Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»;

Навукова-вытворчае рэспубліканскае даччынае ўнітарнае прадпрыемства «Інстытут мяса-малочнай прамысловасці» Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні»;

у катэгорыі «арганізацыі вытворчай сферы»:

«Эксперыментальны завод» РУП «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі».