Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

19.02.2025

Канферэнцыя да 100-годдзя Івана Навуменкі

Міжнародная навуковая канферэнцыя «Нацыянальныя літаратуры ў эпоху глабалізацыі: тэорыя, практыка адаптацыйных працэсаў, вынікі», прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Навуменкі, адбылася 18 лютага 2025 года ў Інстытуце літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Мерапрыемства сабрала навукоўцаў з усёй краіны і замежжа (Расіі, Кітая і Іспаніі).