18 красавіка 2025 года адбылося ўрачыстае адкрыццё абноўленай Дошкі гонару Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў, намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі, акадэмікі-сакратары Аддзяленняў НАН Беларусі, кіраўнікі і супрацоўнікі арганізацый, занесеных на Дошку гонару.
Як было адзначана на адкрыцці, у конкурсе для занясення на Дошку гонару прынялі ўдзел 17 арганізацый Акадэміі навук. У працэсе сур'ёзнага абмеркавання і патрабавальнага адбору Бюро Прэзідыума прыняло рашэнне прызнаць лепшымі па сукупнасці дасягнутых паказчыкаў і занесці на Дошку гонару Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па выніках работы за 2024 г. 9 арганізацый: 7 арганізацый у катэгорыі «навуковыя арганізацыі»; 1 арганізацыю вытворчай сферы і адну арганізацыю сацыяльнай сферы. Гэта – калектывы арганізацый НАН Беларусі, якія ў 2024 годзе дасягнулі найбольш высокіх паказчыкаў у навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай, вытворчай, сацыяльнай дзейнасці.
Спіс арганізацый, занесеных на Дошку гонару НАН Беларусі
у катэгорыі «навуковыя арганізацыі»:
дзяржаўная навуковая ўстанова «Аб'яднаны інстытут праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»;
адкрытае акцыянернае таварыства «Мінскі НДІ радыёматэрыялаў»;
дзяржаўнае навукова-вытворчае аб'яднанне «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па матэрыялазнаўству»;
дзяржаўная навуковая ўстанова «Інстытут прыродакарыстання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»;
дзяржаўная навуковая ўстанова «Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В.Ф. Купрэвіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»;
дзяржаўная навуковая ўстанова «Інстытут сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»;
рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні»;
у катэгорыі «арганізацыі вытворчай сферы»:
рэспубліканскае даччынае ўнітарнае вытворчае прадпрыемства «Конус» рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі»;
у катэгорыі «арганізацыі сацыяльнай сферы»:
рэспубліканскае санаторна-курортнае ўнітарнае прадпрыемства «Санаторый «Іслач» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.