Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

18.07.2025

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і Расійская акадэмія навук падпісалі Пагадненне аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве

17 ліпеня прайшоў візіт дэлегацыі НАН Беларусі на чале са Старшынёй Прэзідыума НАН Беларусі У.С. Каранікам у г. Маскву (Расійская Федэрацыя), у рамках якога праведзены перамовы з Прэзідэнтам Расійскай акадэміі навук Г.Я. Краснікавым. Бакі абмеркавалі перспектыўныя напрамкі і механізмы супрацоўніцтва паміж арганізацыямі дзвюх акадэмій, у прыватнасці, правядзенне і каардынацыю фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў і распрацовак па важнейшых напрамках развіцця навукі і тэхнікі, узаемадзеянне па лініі Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук і інш. Таксама адбылося падпісанне Пагаднення аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве паміж ФДБУ «Расійская акадэмія навук» і Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі.

Сёння таксама адбылася сустрэча Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі У. С. Караніка і галоўнага вучонага сакратара НАН Беларусі В. Л. Гурскага з генеральным дырэктарам ДК «Раскосмас» Д. У. Баканавым, падчас якой бакі абмеркавалі наступныя пытанні: стварэнне расійска-беларускага касмічнага апарата дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі звышвысокага раздзялення 0.35 м (РБКА) і касмічнай сістэмы на яго аснове (РБКС), навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ў сферы касмічных даследаванняў і інфармацыйна-касмічных тэхналогій, рэалізацыя праграм і праектаў Саюзнай дзяржавы i iнш.

Візіт дэлегацыі НАН Беларусі ў Маскву завяршыўся наведваннем НДЦ «Курчатаўскі інстытут» (НДЦ КI), у рамках якога адбылася сустрэча з прэзідэнтам НДЦ КI М. В. Кавальчуком. На сустрэчы таксама прысутнічаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі А. М. Рагожнік. Бакі абмеркавалі перспектыўныя напрамкі і механізмы ўзаемадзеяння паміж арганізацыямі, пытанні функцыянавання прадстаўніцтва НДЦ «Курчатаўскі інстытут» у Рэспубліцы Беларусь і інш. Беларуская дэлегацыя азнаёмілася з даследчай інфраструктурай НДЦ КI.