У рамках 38-га пасяджэння Савета МААН, тэмай якога сталі «Сучасныя макратрэнды ў развіцці сусветнай навукі: новыя выклікі і магчымасці», разгледжаны шэраг важных пытанняў, якія маюць прынцыповае значэнне для далейшага паспяховага функцыянавання Асацыяцыі. На пасяджэнні абмеркаваны асноўныя вынікі дзейнасці МААН і перспектыўныя напрамкі развіцця Асацыяцыі, дзейнасць Савета маладых навукоўцаў МААН. Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі пытанні стварэння адзінай базы даных навуковых ведаў; магчымае выданне спецыялізаванага навуковага часопіса, дзе і маладыя навукоўцы, і навукоўцы з імем змогуць публікаваць свае навуковыя распрацоўкі. Таксама разгледжаны пытанні далейшага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва арганізацый-членаў Асацыяцыі па ключавых напрамках развіцця сучаснай навукі, вядучыя навукоўцы розных краін выступілі з навуковымі дакладамі. Дзвюма арганізацыямі з Кітая – Акадэміяй навук правінцыі Хэнань і Паўночна-Заходнім політэхнічным універсітэтам – прадстаўлены прэзентацыі аб іх дзейнасці для наступнага разгляду магчымасці ўступлення гэтых арганізацый у склад Асацыяцыі на 39-м пасяджэнні Савета МААН.
З прывітаннямі да ўдзельнікаў 38-га пасяджэння Савета МААН звярнуліся намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Матусевіч Д. Ф., прэзідэнт Расійскай акадэміі навук акадэмік Краснікаў Г. Я., а таксама накіравалі іх Генеральны сакратар СНД Лебедзеў С. М., Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Глазьеў С. Ю., Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Рыжанкоў М. У.
У 38-м пасяджэнні Савета МААН прынялі ўдзел кіраўнікі і прадстаўнікі кіраўніцтва (частка з іх – у фармаце відэаканферэнцсувязі) Нацыянальнай акадэміі навук Азербайджана, Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Арменія, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, В'етнамскай акадэміі навук і тэхналогій, Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Казахстан пры Прэзідэнце Рэспублікі Казахстан, Нацыянальнай акадэміі навук Кыргызскай Рэспублікі, Расійскай акадэміі навук, Нацыянальнай акадэміі навук Таджыкістана, Акадэміі навук Туркменістана, Акадэміі навук Рэспублікі Узбекістан, Чарнагорскай акадэміі навук і мастацтваў, Акадэміі навук правінцыі Гуандун (КНР), Акадэміі навук правінцыі Цзянсу (КНР), Акадэміі навук правінцыі Хэйлунцзян (КНР), Акадэміі навук правінцыі Шаньдун (КНР), а таксама вядучых навуковых цэнтраў – НДЦ «Курчатаўскі інстытут» (Расія), Аб'яднанага інстытута ядзерных даследаванняў, Маскоўскага фізіка-тэхнічнага інстытута (Расія), МДУ імя М. В. Ламаносава, Расійскай акадэміі адукацыі, Расійскага цэнтра навуковай інфармацыі, Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў.
На пасяджэнні Савета МААН аднагалосна абраны новы кіраўнік Асацыяцыі – Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Сцяпанавіч Каранік, а яго намеснікам – галоўны вучоны сакратар Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Васіль Леанідавіч Гурскі. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі працягвае выконваць функцыі базавай акадэміі навук у арганізацыйным і метадычным суправаджэнні МААН.
У ходзе пасяджэння рэгаліі акадэміка МААН уручаны раней абраным акадэмікам МААН, а таксама абраны новыя акадэмікі МААН (прэзідэнт Акадэміі навук Узбекістана Шаўкат Аюпаў, прэзідэнт Мангольскай акадэміі навук Дэмбарэл Соднамсамбуу, віцэ-прэзідэнт РАН Сяргей Алдошын, віцэ-прэзідэнт НДЦ «Курчатаўскі інстытут» Аляксандр Благоў, cтаршыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Каранік, галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі Васіль Гурскі). Праведзена цырымонія ўзнагароджання вялікім медалём МААН «За супрацоўніцтва і развіццё навукі» і граматамі Асацыяцыі вядомых навукоўцаў, якія ўнеслі значны ўклад у дзейнасць МААН.
Напярэдадні праведзена пасяджэнне Савета маладых вучоных МААН, у рамках якога маладыя навукоўцы падвялі прамежкавыя вынікі работы і вызначылі перспектывы супрацоўніцтва ў розных навуковых галінах і планы на бліжэйшую перспектыву, уключаючы правядзенне сумесных маладзёжных мерапрыемстваў (форумаў, канферэнцый і школ), выкананне сумесных праектаў, публікацыю артыкулаў.
Па выніках пасяджэння прынята Выніковая рэзалюцыя 38-га пасяджэння Савета Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук.