Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

01.10.2025

Конкурс 100 маладых талентаў у 2025 годзе

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі аб'яўляе аб правядзенні ў 2025 годзе конкурсу «100 маладых талентаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі».

Конкурс праводзіцца ў мэтах рэалізацыі мер па прыцягненню і замацаванню таленавітай моладзі ў навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай сферах? стварэння маладзёжных навукова-даследчых груп і амаладжэння кадравага складу навуковых арганізацый; забеспячэння пераемнасці паміж навукоўцамі розных пакаленняў.

Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца маладыя навукоўцы, якія працуюць у арганізацыях НАН Беларусі:
  • кандыдаты навук ва ўзросце да 35 гадоў па стане на 1 студзеня 2026 г. (1991 года нараджэння ўключна), якім прысуджана вучоная ступень ва ўзросце да 30 гадоў (згодна з дыпломам кандыдата навук);
  • дактары навук ва ўзросце да 45 гадоў па стане на 1 студзеня 2026 г. (1981 года нараджэння ўключна), якім прысуджана вучоная ступень ва ўзросце да 40 гадоў (згодна з дыпломам доктара навук).

Лаўрэаты конкурсу ўключаюцца ў банк даных «100 маладых талентаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» (з выдачай адпаведнага сертыфіката) і ў рэзерв кіруючых кадраў НАН Беларусі. Акрамя таго, у перыяд знаходжання ў банку даных яны атрымліваюць штогадовы грант на ўдзел у міжнародным навуковым, навукова-арганізацыйным або навукова-практычным мерапрыемстве (канферэнцыі, сімпозіумы, навуковыя школы, кароткатэрміновыя стажыроўкі і інш.).

Для ўдзелу ў конкурсе прадстаўляюцца наступныя дакументы:
  • заяўка на ўдзел у конкурсе, падпісаная кіраўніком арганізацыі НАН Беларусі, у якой працуе ўдзельнік конкурсу;
  • справаздача аб навукова-даследчай, педагагічнай і інавацыйнай дзейнасці ўдзельніка конкурсу за апошнія поўныя 3 гады (2022-2025 гады) з абавязковым указаннем паказчыкаў у адпаведнасці з патрабаваннямі да ўдзельнікаў (гл. Палажэнне аб конкурсе);
  • навуковая біяграфія ўдзельніка конкурсу;
  • спіс асноўных навуковых публікацый удзельніка конкурсу, завераны вучоным сакратаром арганізацыі НАН Беларусі, у якой працуе ўдзельнік конкурсу.

З патрабаваннямі, што прад'яўляюцца да ўдзельнікаў, і ўмовамі конкурсу можна азнаёміцца ў Палажэнні аб конкурсе «100 маладых талентаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі».

Удзельнікам конкурсу неабходна зарэгістравацца, запоўніўшы анкету на сайце Акадэміі навук. Па пытаннях запаўнення анкеты звяртацца па тэл. 358-28-26.

Акрамя таго, удзельнікі конкурсу накіроўваюць камплект дакументаў, указаны ў пункце 5 Палажэння, да 30 кастрычніка 2025 года ў конкурсныя камісіі пры аддзяленнях НАН Беларусі з улікам галіны (напрамку) навуковай дзейнасці ўдзельніка па адрасе: 220072, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 66.