У Рэспубліцы Беларусь стартаваў агульнанацыянальны экспертны дыялог «Вобраз будучыні Беларусі 2026-2030». Ініцыятыва рэалізавана ў рамках сумеснага праекта Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў і Штаба патрыятычных сіл Беларусі «Народная пяцігодка». Мэта праекта – далучэнне грамадзян да стратэгіі развіцця краіны, дасягнення нацыянальных прыярытэтаў і рэалізацыі сацыяльна значных рашэнняў.
Якасна прапрацаваць парадак будучай пяцігодкі дапаможа маштабнае сацыялагічнае даследаванне на партале праекта (тэрмін рэалізацыі да 31 кастрычніка 2025 г.). Ацэнкі і меркаванні кожнага ўдзельніка будуць улічаныя пры фарміраванні інфармацыйна-аналітычных матэрыялаў па выніках рэалізацыі ініцыятывы. Запрашаем прыняць удзел у народным апытанні па спасылцы.