Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

16.04.2026

Акадэмія навук і Міністэрства сельскай гаспадаркі Калужскай вобласці Расіі абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва

У Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі сёння адбылася рабочая сустрэча намесніка Старшыні Прэзідыума НАН Пятра Казакевіча з дэлегацыяй Калужскай вобласці Расіі на чале з Міністрам сельскай гаспадаркі Аляксандрам Яфрэмавым.

Бакі абмеркавалі перспектыўныя напрамкі двухбаковага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва і абмяняліся думкамі аб бягучым стане сельскагаспадарчай галіны ў Беларусі і Калужскай вобласці.

Асаблівая ўвага была ўдзелена пытанням укаранення інавацыйных тэхналогій у сельскую гаспадарку, уключаючы «разумнае» земляробства і лічбавізацыю, біятэхналогіі.

Пётр Казакевіч адзначыў высокі патэнцыял супрацоўніцтва з Калужскай вобласцю ў сферы сельскай гаспадаркі, падкрэсліўшы важнасць навуковага суправаджэння аграрнага сектара.

«Мы гатовыя дзяліцца сваім вопытам у галіне селекцыі і генетыкі, а таксама напрацоўкамі па эфектыўнай абароне сельскагаспадарчых культур», – сказаў ён.