XXIII Міжнародная навуковая канферэнцыя маладых вучоных “Моладзь у навуцы – 2026”
НАН Беларусі праводзіць набор заявак для ўдзелу ў XXIII Міжнароднай навуковай канферэнцыі маладых вучоных "Моладзь у навуцы - 2026", якая адбудзецца 13-15 кастрычніка і прымеркавана да Дня Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Мэта мерапрыемства - стымуляванне навукова-тэхнічнага, інавацыйнага патэнцыялу і прэзентацыя праектаў і навуковых распрацовак маладых вучоных, а таксама абмен вопытам і меркаваннямі па шырокім коле навуковых пытанняў.
Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца студэнты, магістранты, аспіранты, маладыя вучоныя для прадстаўлення вынікаў даследаванняў па аграрным, біялагічным, медыцынскім, гуманітарным, фізіка-тэхнічным, фізіка-матэматычным, хімічным і геалагічным напрамках.
Аргўзнос не патрабуецца, тэзісы дакладаў публікуюцца ў зборніку канферэнцыі.