Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і Фошаньскі ўніверсітэт Кітая падпісалі сёння пагадненне аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве
Подпісы пад дакументам паставілі намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Аляксей Труханаў і са-дэкан школы сельскай гаспадаркі і біялагічнай інжынерыі кітайскай ВНУ Шуевэн Лі.
Згодна з дакументам, супрацоўніцтва будзе рэалізоўвацца па некалькіх напрамках, у тым ліку праз стварэнне сумесных лабараторый у рамках кітайскай ініцыятывы «Пояс і шлях», а таксама з дапамогай распрацоўкі і ўкаранення праектаў у такіх сферах, як машынабудаванне, аўтаматызацыя, электроніка, матэрыялазнаўства, хімія, фізіка і біялогія.
Акрамя таго, бакі плануюць сумесна арганізоўваць навуковыя мерапрыемствы і падрыхтоўку студэнтаў у магістратуры, аспірантуры і дактарантуры, што дасць магчымасць умацаваць кадравы патэнцыял і павысіць узровень падрыхтоўкі спецыялістаў.