У Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі сёння адбылося развітанне з акадэмікам Яўгенам Міхайлавічам Бабосавым – вядомым вучоным у галіне філасофіі, сацыялогіі і рэлігіязнаўства
Яўген Міхайлавіч прайшоў вялікі і насычаны шлях. Ён быў знакавай фігурай у айчыннай навуцы, чыё імя непарыўна звязана з развіццём беларускай філасофскай і сацыялагічнай школ.
Навуковая спадчына акадэміка Бабосава здзіўляе сваім маштабам. Яго інтэлектуальныя працы сталі фундаментальнымі для гуманітарнай думкі і айчыннай навукі.
Калегі, вучні і ўсе, каму давялося ведаць яго асабіста, успамінаюць Яўгена Міхайлавіча як мудрага настаўніка і чалавека выключнай эрудыцыі і працаздольнасці.
НАН Беларусі выказвае шчырыя спачуванні сям'і, сябрам і паплечнікам вучонага.