Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

27.07.2015

РУП «НПЦ НАН Беларусі па харчаванні» правяло семінар на базе ААТ "Савушкін прадукт" па развіцці кансервавай галіны ў Рэспубліцы Беларусь

3.JPG22-23 ліпеня 2015г. РУП «НПЦ НАН Беларусі па харчаванні» пры фінансавай падтрымцы канцэрна «Белдзяржхарчпрам» і ААТ «Савушкін прадукт» правяло чарговы семінар на базе ААТ «Савушкін прадукт». Тэма семінара: «Шляхі развіцця кансервавай галіны рэспублікі на аснове вопыту прадпрыемстваў прыватнай формы ўласнасці». У яго рабоце прынялі ўдзел 80 прадстаўнікоў 33 прадпрыемстваў рэспублікі, якія займаюцца вытворчасцю плодаагароднінных кансерваў і замарожаных кансерваваных прадуктаў. Прадстаўнікі вытворчых і навуковых арганізацый абмяняліся вопытам і ведамі, расказалі пра сваё бачанне падыходу да пабудовы і функцыянавання бізнесу ў галіне кансерваваных прадуктаў.