Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

30.07.2015

У НАН Беларусі адбылася сустрэча з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Японіі Сяргеем Рахманавым

30 ліпеня 2015 г. у НАН Беларусі адбылася сустрэча з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Японіі Сяргеем Рахманавым. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел кіраўнікі арганізацый НАН Беларусі, а таксама прадстаўнікі міністэрстваў, ведамстваў і прамысловых прадпрыемстваў краіны. У ходзе сустрэчы Сяргей Рахманаў зрабіў даклад аб развіцці дзелавых адносін паміж Беларуссю і Японіяй, асабліва падкрэсліўшы нарастанне цікавасці з боку прадстаўнікоў японскага бізнесу да інвестыцый і развіцця супрацоўніцтва з бізнесам у Рэспубліцы Беларусь. У апошнія гады ўсё большая цікавасць у святле актывізацыі супрацоўніцтва ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза праяўляецца ў японскіх партнёраў да вопыту і напрацовак беларускіх вучоных і вытворцаў. У дакладзе быў таксама адзначаны рост экспарту паслуг з боку Беларусі ў сферы навукі і адукацыі ў 2,7 разы за 2011-2014 гг.
"Дадзеныя факты сведчаць аб пазітыўных зрухах у двухбаковых дзелавых адносінах, якія неабходна выкарыстоўваць больш актыўна", - падкрэсліў Галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі А.В. Кільчэўскі.