Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

17.08.2015

У навукова-тэхнічным цэнтры “Рэспубліканскі палігон для выпрабаванняў мабільных машын” прайшлі тэсты аўташын легкавых аўтамабіляў

У навукова-тэхнічным цэнтры “Рэспубліканскі палігон для выпрабаванняў мабільных машын” Дзяржаўнай навуковай установы “Аб’яднаны інстытут машынабудавання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” прайшлі выпрабаванні шын для легкавых аўтамабіляў з мэтай выяўлення ўплыву сезоннасці аўташын на працягласць тармазнога шляху аўтамабіля. Устаноўленая на аўтамабілі апаратура дазваляе счытваць мноства параметраў, напрыклад: намаганне націскання на педаль тормаза, працягласць тармазнога шляху. У тэсце прынялі ўдзел 3 аўтамабілі розных класаў, на якіх устанаўліваліся аўташыны розных вытворцаў і кошту. Удзельнікі тэста павінны былі разагнацца да 80 км/г і максімальна інтэнсіўна затармазіць як на сухім асфальце, так і на мокрым. Тэсты паказалі прамую залежнасць працягласці тармазнога шляху ад сезоннасці ўстаноўленых шын. У некаторых канкрэтных выпадках ва ўмовах рэальных дарожных абставін гэты ўплыў можа стаць крытычным для ўдзельнікаў дарожнага руху.