НАН Беларусі наведала дэлегацыя прадстаўнікоў Упраўлення навукі і тэхнікі г. Харбіна (Кітай)
Дэлегацыя прадстаўнікоў Упраўлення навукі і тэхнікі г. Харбіна (Кітай) прыбыла па запрашэнні кіраўніцтва НАН Беларусі для правядзення перамоў аб перспектыўных напрамках і механізмах супрацоўніцтва, абмеркавання пытанняў удзелу кітайскіх прадстаўнікоў у Выстаўцы высокіх тэхналогій і інавацый прадукцыі Кітая, правядзенне якой запланавана на 13-16 кастрычніка 2015 г. у г. Мінску. З боку НАН Беларусі перамовы ўзначаліў першы намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Чыжык С.А.