Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

27.08.2015

У Інстытуце гісторыі НАН Беларусі прайшоў Рэспубліканскі круглы стол “Беларусь – ААН: 70 год разам”

У сувязі з 70-годдзем утварэння Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, адной з краін-заснавальніц якой з’яўляецца Беларусь, 27 жніўня 2015 года цэнтрам гісторыі геапалітыкі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, гістарычным факультэтам Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка сумесна з Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь быў арганізаваны Рэспубліканскі круглы стол “Беларусь – ААН: 70 год разам”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі, начальнік цэнтра гісторыі геапалітыкі Інстытута гісторыі НАН Беларусі, член-карэспандэнт Аляксандр Аляксандравіч Каваленя, спецыялісты Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, прадстаўніцтвы Арганізацыі Аб’яднаных нацый у нашай краіне, даследчыкі Нацыянальнай аакадэміі навук Беларусі, спецыялісты ў галіне міжнародных адносін з вядучых вышэйшых навучальных устаноў нашай краіны, а таксама прадстаўнікі раду дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь, якія ўдзельнічаюць у рэалізацыі праектаў па ключавых напрамках дзейнасці ААН і яе структур.


Аўтары прэзентацыі К.С.Разуванава и К.М.Лайкоў