Перад адкрыццём канферэнцыі дырэктар ДНУ "Інстытут мікрабіялогіі НАН Беларусі" член-карэспандэнт Эмілія Каламіец расказала пра тое, чым займаюцца беларускія мікрабіёлагі сёння: "Мы накіравана працуем на экалагізацыі эканомікі. Нам бы сапраўды хацелася, каб хімія паступова замянялася біялагічнымі экалагічна бяспечнымі прэпаратамі. І мы у гэтым кірунку ўжо вельмі шмат зрабілі: для аховы навакольнага асяроддзя, для сельскай гаспадаркі і ў медыцыне ў нас ёсць пэўныя напрацоўкі. Мы стараемся выкарыстоўваць карысныя ўласцівасці мікраарганізмаў на карысць людзей".