Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

11.09.2015

14-18 верасня 2015 года ў НАН Беларусі пройдзе Міжнародная навуковая канферэнцыя "Дыскрэтная матэматыка, алгебра і іх прымяненні" (DIMA-2015)

Міжнародная навуковая канферэнцыя "Дыскрэтная матэматыка, алгебра і іх прымяненні" (DIMA-2015) пройдзе ў НАН Беларусі з 14 па 18 верасня 2015 г. Канферэнцыя прысвечана 100-годдзю з дня нараджэння акадэміка Дзмітрыя Аляксеевіча Супруненка. Тэматыка канферэнцыі ахоплівае наступныя раздзелы: алгебра і алгебраічная геаметрыя: будова алгебраічных груп і простых алгебр; групы падстановак; лінейныя групы і ўяўленні, дыскрэтная матэматыка і матэматычная кібернетыка: тэорыя графаў; камбінаторны аналіз і алгебраічная камбінаторыка; алгарытмы, структуры дадзеных і вылічальная складанасць; прымяненні дыскрэтнай матэматыкі ў інфарматыцы, даследаванні аперацый, алгебры, тапалогіі і тэорыі верагоднасцяў. 
Арганізатарамі канферэнцыі выступілі Інстытут матэматыкі НАН Беларусі і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Сярод запрошаных дакладчыкаў вучоныя з Расіі, Беларусі, Польшчы, Венгрыі, Швейцарыі.
Інтэрнэт-старонка мерапрыемства http://im.bas-net.by/~dima/