Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

28.10.2015

У Інстытуце эксперыментальнай батанікі імя В.Ф.Купрэвіча НАН Беларусі пачала працу VIII Міжнародная навуковая канферэнцыя “Рэгуляцыя росту, развіцця і прадуктыўнасці раслін”

Канферэнцыя “Рэгуляцыя росту, развіцця і прадуктыўнасці раслін” праходзіць ужо ў восьмы раз (першая адбылася ў 1999 г.). У гэтым годзе на канферэнцыю сабраліся навукоўцы з Беларусі, Расіі, Украіны, Кітая, Таджыкістана і Азербайджана.

Як адзначыў на адкрыцці старшыня навуковага камітэта VIII Міжнароднай навуковай канферэнцыі акадэмік Мікалай Апанасавіч Ламан: “Фізіялогія раслін - навука якая налічвае больш за 200 гадоў гісторыі. Яна назапасіла велізарны эксперыментальны матэрыял па фізіка-хімічнай арганізацыі раслін, самарэгуляцыі функцыянальных сістэм, адаптацыі расліннага арганізма да рознага роду стрэсаў, стала тэарэтычнай асновай сучаснага земляробства”. Шмат у чым дзякуючы гэтым дасягненням "мы сёння з'яўляемся ўдзельнікамі вялікай харчовай рэвалюцыі ў свеце, калі тэмпы вытворчасці харчавання апярэджваюць тэмпы прыросту насельніцтва". Акадэмік М.А. Ламан падкрэсліў, што ў апошняй чвэрці ХХ стагоддзя адбылася істотная змена арыенціраў - "сёння велічыня і якасць ураджаю лімітуецца не ўзроўнем фундаментальнай навукі, а фактарамі эканамічнага і сацыяльнага характару. Усё больш актуальнымі становяцца для фізіялогіі раслін праблемы лакальнай, рэгіянальнай і глабальнай экалогіі", што знайшло адлюстраванне ў дакладах гэтай канферэнцыі.

З праграмай канферэнцыі можна азнаёміцца па спасылцы.