Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

17.11.2015

Інстытут гісторыі НАН Беларусі правёў Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю «Браслаўскія чытанні» (да 950-годдзя г. Браслава)

Мэтай Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Браслаўскія чытанні” (да 950-годдзя г. Браслава), якая прайшла 12-13 лістапада 2015 г, стала абмеркаванне найбольш вострых пытанняў гісторыі Віцебшчыны і г. Браслава. Традыцыя правядзення “Браслаўскіх чытанняў” была адноўлена пасля трынаццацігадовага перапынку. Дадзеная канферэнцыя стала ўжо шостай. У дакладах, прадстаўленых на канферэнцыю, знайшлі адлюстраванне пытанні засялення тэрыторыі паўночна-заходняга памежжа беларусаў, латышоў, літоўцаў; развіцця абаронных пунктаў Полацкага княства; матэрыяльнай і духоўнай культуры рэгіёну. Асобная секцыя была прысвечана разгляду пытанняў гісторыі Браслаўшчыны ў XIX - XX стст.

Кола ўдзельнікаў канферэнцыі склалі гісторыкі, археолагі, краязнаўцы з Беларусі, Латвіі, Польшчы.

На наступных канферэнцыях ўдзельнікі збіраюцца сканцэнтраваць увагу на найбольш важных і мала распрацаваных аспектах гісторыі краю.

Культурная праграма канферэнцыі ўключала ў сябе наведванне ўдзельнікамі Гісторыка-краязнаўчага музея г. Браслава і Музея традыцыйнай культуры.

Арганізатарамі канферэнцыі выступілі: Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі; Браслаўскі раённы выканаўчы камітэт; Браслаўскае раённае аб’яднанне музеяў.