Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

27.11.2015

У НАН Беларусі пройдзе першы Еўразійскі форум маладых вучоных - YES-форум

1 - 4 снежня 2015 г. у НАН Беларусі пройдзе першы Еўразійскі форум маладых вучоных - YES-форум. Гэта будзе адно з найбуйнейшых навуковых мерапрыемстваў, якое рэалізуецца ў нашай краіне ў Год моладзі. У рамках форуму адбудзецца штогадовая XII Міжнародная навуковая канферэнцыя маладых навукоўцаў “Моладзь у навуцы – 2015”. Плануецца, што ў Мінск прыедуць каля 100 удзельнікаў з 12 краін: дзяржаў СНД, а таксама Турцыі, Германіі, Славакіі. Цэнтральнымі фігурамі мерапрыемства будуць маладыя вучоныя з краін-удзельніц ЕАЭС, перш за ўсё з Расіі, Беларусі, Казахстана і Арменіі. На форуме плануецца прадставіць найбольш буйныя міжнародныя і міждысцыплінарныя праекты, навуковыя распрацоўкі, якія рэалізуюцца з удзелам маладых навукоўцаў. У рамках работы YES-Форуму пройдуць таксама Круглы стол да 50-годдзя стварэння Савета маладых вучоных НАН Беларусі з удзелам кіраўнікоў СМУ РАН, НАН Арменіі, Фонду першага Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан - Лідара Нацыі. Плануецца прэзентацыя тэматычнага зборніка да юбілейнай даты. У праграме мерапрыемства - тэматычныя круглыя сталы, майстар класы і Фарсайт семінары.

1 снежня 2015 г. (аўторак) з 10.00 (пр. Незалежнасці, 66, фае 1 паверха) - праца выставы распрацовак маладых вучоных.

1 снежня 2015 г. ў 11.00 (пр. Незалежнасці, 66. Вялікая канферэнц-зала) - урачыстае адкрыццё першага Еўразійскай форуму маладых вучоных (YES-форум).

Падрабязнасці - у прэс-рэлізе.